Спадчына: Наганаў Аляксей Фёдаравіч
Аўторак, 20 Студзень 2015 15:46
15 лютага 2015 г. – з дня нараджэння Аляксея Фёдаравіча Наганава (1915, Ульянаўская вобл., Расія – 1941), удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці (1941), кавалера ордэна Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна)
Аляксей Фёдаравич Наганаў нарадзіўся 15 лютага 1915 года ў вёсцы Красная Рака (цяпер у Старамайнскім раёне Ульянаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1926 годзе яго бацькі ўступілі ў толькі што арганізаваны калгас.